Пятница, 23 мая 2025

Наведванне лясных масіваў на тэрыторыі Белавежскай пушчы забаронена

768

З-за сухога і спякотнага надвор’я на тэрыторыі Пружанскага раёна ўстаноўлены высокі — IV  клас пажаранебяспечнасці.

les3_izmen.razmer

Адной з мер па ахове лясных масіваў у такіх выпадках з’яўляецца абмежаванне наведвання лясоў: цяпер гэта можна рабіць толькі з пісьмовай згоды ДЛГУ «Пружанскі лясгас» ці яго структурных падраздзяленняў.

Наведванне ж лясных масіваў, што знаходзяцца на тэрыторыі Нацыянальнага парку «Белавежская пушча», катэгарычна забаронена.

За парушэнне гэтага патрабавання  прадугледжаны штраф да 25 базавых велічынь.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *