Понедельник, 16 сентября 2024

Навагодні турнір па міні-футболе «Белавежская пушча» прымала СДЮШАР

474

24, 26 і 27 снежня ў спартыўнай зале СДЮШАР г. Пружаны праходзіў навагодні турнір па міні-футболе «Белавежская пушча» сярод дзяцей 2013 г.н. і маладзей.

Удзел у ім прынялі навучэнцы гімназіі і чатырох школ райцэнтра і Ліноўскай СШ. На працягу трох дзён хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем гулялі ў футбол і змагаліся за прызавыя месцы. Гулялі па кругавой сістэме, і менавіта фінальная гульня павінна была выявіць пераможцу. Каманды СШ №1 імя ЧБВА і СШ №5 падышлі да гульні за першае месца з максімальнай колькасцю ачкоў. Вось гэта быў фінал па напалу эмоцый годны Чэмпіянату свету! І толькі адзін гол Арцёма Касюка вывеў каманду СШ №1 у пераможцы.

Каманда-пераможца з СШ №1 імя ЧБВА.

Адпаведна, другое месца дасталася камандзе СШ №5, трэцяе заваявалі футбалісты з СШ №3. Па выніках спаборніцтваў былі адзначаны лепшыя гульцы турніру з кожнай школы. Імі сталі Раман Карпей (СШ №1), Арцём Каласей (СШ №5) і Андрэй Міклашэвіч (СШ №3). Лепшым гульцом гімназіі быў прызнаны Ілья Папко, СШ №4 – Аляксандр Бондар, Ліноўскай СШ – Уладзіслаў Басак.

Каманда-пераможца і прызёры былі ўзнагароджаны кубкамі, медалямі і граматамі, а лепшыя гульцы — прызамі. Для многіх дзяцей гэта былі іх першыя спартыўныя ўзнагароды. Застаецца толькі пажадаць усім удзельнікам добрых зімовых канікул і удалага Новага года!

Валерыя Адамчук, студэнтка журфака БДУ