Четверг, 16 января 2025

Натарыусы Брэсцкай натарыяльнай акругі 3 снежня далучацца да акцыі па бясплатным кансультаванні, прымеркаванай да Дня юрыста

556

У пятніцу, 3 снежня, натарыусы Брэсцкай натарыяльнай акругі прымуць удзел у чарговай рэспубліканскай акцыі па бясплатным кансультаванні.

Яна будзе прымеркавана да святкавання Дня юрыста.

З мэтай мінімізацыі асабістых кантактаў у перыяд неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыі кансультацыі будуць праводзіцца па тэлефонах, а таксама дыстанцыйна, з прымяненнем месенджараў. Фармат кансультацыі неабходна ўдакладніць напярэдадні.

Усе кантактныя даныя размешчаны на сайце Беларускай натарыяльнай палаты belnotary.by, у раздзеле «Знайсці натарыуса».

Вольга Пашкевіч