15 верасня ў 18.00 гадзін на футбольнай пляцоўцы СДЮШАР г. Пружаны адбудзецца таварыскі матч па міні-футболе, прысвечаны святкаванню Дня народнага адзінства Рэспублікі Беларусь.

16 верасня ў 16.00 гадзін у вялікай зале гарадскога Палаца культуры адбудзецца святочны канцэрт «Шчасця табе, зямля мая!», прысвечаны Дню народнага адзінства.
Уваход свабодны.

17 верасня ў 10.00 гадзін ля Брацкай магілы на гарадскіх могілках пройдзе мітынг «Памяць».

Таксама ў гэты ж дзень адбудзецца лёгкаатлетычны забег «За адзіную Беларусь» і спаборніцтвы па скандынаўскай хадзьбе.
18 верасня, у нядзелю, дзяцей і падлеткаў запрашае Старавольскі СКБ. У 16.00 гадзін тут адбудзецца канцэрт «Пад мірным небам».
