Понедельник, 12 мая 2025

Наступіў на тыя ж граблі. За паўторнае махлярства пружанцу пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі

904

Як паведаміў намеснік начальніка РАСК Аляксандр Марчук, за мінулы тыдзень супрацоўнікамі аддзела было ўзбуджана тры крымінальныя справы.

У прыватнасці, чакае прыгавор суда жыхар Пружан, які раней ужо прыцягваўся да крымінальнай адказнасці па частцы 3 артыкула 209 Крымінальнага Кодэксу РБ (за махлярства) у выглядзе двух гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання прызначанага пакарання. Аднак маладога чалавека гэта не спыніла — і махляр здзейсніў чарговае злачынства.

У перыяд з 5 снежня 2020 г. па 2 сакавіка 2021 г., знаходзячыся ў г. Пружаны, шляхам падману завалодаў грашовымі сродкамі жыхаркі г. Брэста. Узяў іх нібыта ў доўг, пры гэтым не маючы рэальнай магчымасці вярнуць.

Махляру «са стажам» гэтым разам пагражае пазбаўленне волі да чатырох гадоў.