Воскресенье, 13 июля 2025

Настаўнікі фізкультуры з Пружан паспяхова выступілі на турніры «Ліга футбольных джэнтльменаў» у Брэсце

772

Настаўнікі фізкультуры з Пружан прынялі ўдзел у турніры «Ліга футбольных джэнтльменаў».

Турнір праходзіў у мінулую суботу на палях спарткомплексу «Брэсцкі» і праводзіўся пад эгідай абласной федэрацыі футбола. Удзельнікі былі падзелены на тры групы ў залежнасці ад узросту.

Настаўнікі фізкультуры Аляксандр Бажко (СШ №3) і Васіль Жук (СШ №5) выступалі ў групе спартсменаў ва ўзросце 50 гадоў і старэйшых і гулялі ў складзе каманды г. Бяроза. Сапернікамі былі зборная «Адамс» з Брэста, а таксама каманды з Баранавіч і Пінску.

Гульні праходзілі па сістэме 5х5. У выніку каманда з Бярозы заняла другое месца. На першым размясціліся баранавіцкія, на трэцім — брэсцкія футбалісты.

Уладзіслаў Шпарла. Фота Аляксандра Бажко