Воскресенье, 19 января 2025

«Нашы дзеці» на абласную Ёлку

345

Дэлегацыя Пружанскага раёна ў складзе 50 навучэнцаў і 4 педагагічных работнікаў прыняла ўдзел у дабрачынным навагоднім свяце для дзяцей на базе дзяржаўнай навучальна-спартыўнай установы «Брэсцкі абласны цэнтр алімпійскага рэзерву па гульнявых відах спорту «Вікторыя».

Падчас мерапрыемства ўсіх прысутных з надыходзячымі святамі павіншаваў і пажадаў поспехаў у вучобе і жыцці старшыня Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта Пётр Аляксандравіч Пархомчык.

Таксама на мерапрыемстве нашы навучэнцы з радасцю ўпрыгожылі ёлку Пружанскага раёна навагоднімі цацкамі. Удзельнікі падзеі атрымалі незабыўныя эмоцыі і ад навагодняга прадстаўлення, падрыхтаванага лепшымі дзеячамі культуры і мастацтва Брэсцкай вобласці.

Руслан Басак. Фота прадастаўлена ўдзельнікамі падзеі