Суббота, 12 октября 2024

«Наша гордасць і яркая зорка». Лукашэнка павіншаваў калектыў прадстаўніцтва МТРК «Мір» у Беларусі

40

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Нацыянальнага філіяла (прадстаўніцтва) Міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі «Мір» з 30-годдзем стварэння ў Беларусі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

«За гэтыя гады ваш калектыў дабіўся галоўнага — заваяваў давер дзясяткаў мільёнаў жыхароў велізарнай еўразійскай прасторы. Сёння Нацыянальнае прадстаўніцтва — наша гордасць і яркая зорка ў вялікім сузор’і МТРК «Мір», — гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што цяперашняя юбілейная дата прыпадае на вельмі няпросты і насычаны падзеямі час: «Менавіта цяпер работа журналістаў, якія гатовы адстойваць пазіцыю краіны і словам, і справай, мае асаблівую каштоўнасць».

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што дзякуючы матэрыялам навін і дакументальным праектам супрацоўнікаў тэлерадыёкампаніі аб жыцці Беларусі, яе людзях і дасягненнях ведаюць у краінах Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

Прэзідэнт пажадаў калектыву Нацыянальнага філіяла МТРК «Мір» моцнага здароўя, прафесійнага развіцця і новых творчых поспехаў.

БЕЛТА