Суббота, 5 сентября 2026

Наша апытанне прама з участкаў для галасавання: Чым кіруюцца пружанцы ў сваім выбары?

514

Сёння, у асноўны дзень рэспубліканскага рэферэндуму, на ўсіх выбарчых участках раёна шматлюдна. Выказаць сваё меркаванне людзі прыходзяць паасобку і сем’ямі. Кожны з іх такім чынам выказваў сваю волю, жаданні, думкі і нават мары. Што падштурхоўвае пружанцаў да ўдзелу ў працэсе народнага волевыўлення. Мы звярнуліся да жыхароў горада з пытаннем, чым яны кіраваліся ў сваім выбары?

Сяргей і Ганна:

— Мы жадаем перамен у нашай краіне. Але толькі тых, што будуць да лепшага, паўплываюць на будучыню нашых дзяцей, дадуць магчымасць краіне стаць яшчэ больш сацыяльна арыентаванай. Менавіта таму ўсёй сям‘ёй прыйшлі на ўчастак па галасаванні. Рэспубліканскі рэферэндум даў законную магчымасць выказаць свае меркаванні. Ён паказвае, што кожны ў Беларусі мае права на выбар і можа скарыстацца ім.

Валянціна Віктараўна:

— Мой удзел у рэферэндуме і выбар – гэта абсалютна свядомы ўчынак. Я спа-дзяюся, што аддадзены мной голас паспрыяе добрым зменам і дапаможа Беларусі развівацца далей, стаць краінай яшчэ больш прывабнай для жыцця.

Аляксандр Васільевіч:

— Упэўнены, што кожны беларус сёння галасаваў за мір і спакой у нашай краіне. Хочацца, каб у Беларусі захаваўся і памнажаўся дабрабыт, а рознагалоссі па любых тэмах маглі б вырашацца толькі мірным шляхам, як на сённяшнім рэферэндуме. Без злосці і варожасці паміж людзьмі.

Думкамі цікавіўся Алег Сідарэнка. Фота Кацярыны Масік