21 сакавіка адзначаецца сусветны Дзень паэзіі. Паэтычныя радкі суправаджаюць нас з самага дзяцінства, калі мы з мамамі пачынаем развучваць спачатку дзіцячыя вершыкі, а потым больш сур’ёзныя творы ў школе. У перыяд юнацкай закаханасці паэзія зноў захапляе нас, а многія пачынаюць пісаць свае першыя нясмелыя радкі.
Мы вырашылі распытаць жыхароў горада, што для іх паэзія, якіх паэтаў яны памятаюць да гэтага часу і чые паэтычныя радкі трымаюць у памяці.
Аліна:
– Я вельмі люблю паэзію, зараз вывучаю яе на ўроках рускай літаратуры ў школе. Адзін з маіх любімых паэтаў – гэта Маякоўскі. Асабліва мне падабаюцца яго наступныя радкі: «Послушайте, ведь если звёзды зажигают, значит, это кому-нибудь нужно, значит, кто-то хочет, чтобы они были. Значит, кто-то называет эти плевочки жемчужинами…» Вельмі падабаюцца погляды на жыццё ў гэтага паэта. Ён казаў пра тое, пра што іншыя баяліся казаць.
Яшчэ хочацца перадаць прывітанне настаўніцы па рускай літаратуры Рубанавай Алене Мікалаеўне. Дзякуй вам за тое, што прывілі любоў да літаратуры і асабліва да паэзіі.
Алена:
– Мне вельмі падабаецца паэзія. Хочацца вылучыць любімага паэта Аляксандра Твардоўскага. Ён вядомы ваеннай, філасофскай, любоўнай лірыкай. Адны з маіх любімых радкоў: «Мы на свете мало жили, показалось нам тогда, что на свете мы чужие, расстаёмся навсегда…» Верш адносіцца да інтымнай лірыкі Твардоўскага. Ён аб каханні і растанні, а гэта вельмі трапяткая тэма, якая мяне зачапіла. Таму ён мне і падабаецца.
Святлана:
– Я люблю паэзію, таму што захапляюся тымі людзьмі, якія ўмеюць выказваць свае думкі такім спосабам. Гэта рэдкі талент. З юнацкасці зачытвалася вершамі Асадава. Вельмі часта звяртаюся да ягоных слоў. Я б хацела працытаваць некалькі радкоў: «Я могу тебя очень ждать, долго-долго, верно-верно. И ночами могу не спать, год и два, и всю жизнь, наверно. Пусть листочки календаря облетят, как листва у сада, только знать бы, что всё не зря, что тебе это вправду надо…» Верш прысвечаны каханню. Каханне расквітае вясной, а цяпер у нас вясна – час, калі жыццё прачынаецца і набірае новы курс, усё пачынае зелянець. Каханне – гэта тое, што нас натхняе, тое, што мужчын робіць больш добрымі, мужнымі, а нас жанчын – прыгожымі.
Анастасія з дачкамі Палінай і Янай:
– Мы любім паэзію. Цяпер у асноўным чытаем тое, што праходзяць дзяўчынкі па школьнай праграме. Апошняе, што вывучыла Паліна ў школе, – верш Аляксандра Яшына «Арол»: «Из-за утёса, как из-за угла, почти в упор ударили в орла. А он спокойно свой покинул камень, не оглянувшись даже на стрелка, и, как всегда, широкими кругами, не торопясь, ушёл за облака…» Мне ж у школе асабліва падабалася чытаць вершы Ясеніна, Блока.
Уладзімір:
– Паэзію люблю. Проза, гэта вядома, добра, але паэзія – сукупнасць усяго таго, што толькі можна выказаць аб жыцці, аб прыродзе, а тым больш аб жанчыне. Заўсёды зачытваўся класікай: Пушкіным, Лермантавым, Цютчавым, вельмі люблю Ясеніна. Я сам пішу вершы. Зачытаю вам урывак са свайго: «Ах, если бы я мог предугадать, чем обернётся эта встреча с вами, мне не пришлось бы тяжело страдать, грустить и мучиться бессонными ночами. Я понимаю, глупо и смешно, а коль вы замужем, то это и преступно, мечтать о вас. Но это мне дано. И в мыслях с вами быть ежеминутно. Хочу забыть вас, думать о другой, уйти в глубокий сон, не просыпаясь, но мысль о вас, а не о той, другой мне голову кружит, не покидая…» Гэты верш прысвечаны гісторыі кахання: некалькі гадоў таму лёс звёў мяне з жанчынай, гэта было не захапленне, а нешта большае. Яна ведае, што гэтыя радкі я тады прысвяціў ёй. На жаль, мы не засталіся разам. Але затое засталася памяць аб тым светлым і цудоўным пачуцці.
Марыя Іванаўна:
– Я заўсёды любіла паэзію. Мне падабаецца зачытвацца паэтычнымі радкамі шматлікіх паэтаў. Яны дапамагаюць падтрымліваць добры настрой. Асабліва люблю лірычныя вершы Ясеніна і байкі. Прачытаю вам зараз некалькі радкоў з байкі Кандрата Крапівы:
Ехаў Дзедка на кірмаш,
3 ім на возе – Баба.
Конік з выгляду – дарма,
Ды цягнуў ён слаба:
Меў не болей двух гадоў,
Як суседзі кажуць.
Баба ж тая – сем пудоў,
Сама меней, важыць.
Думкамі цікавіліся Вольга Вадзяновіч (тэкст), Кацярына Масік (фота), Уладзіслаў Шпарла (відэа)