Вторник, 18 февраля 2025

Наш опрос: а сколько «съедает» ваш автомобиль?

1 036

Адзін мой знаёмы сцвярджае, што будзе ездзіць на машыне толькі да таго часу, пакуль яна прыносіць яму грошы. Але ці для ўсіх аўтамабіль — толькі памочнік у рабоце? Наогул, якую частку штомесячнага даходу «з‘ядае» транспартны сродак? Гэтыя пытанні мы задалі жыхарам горада.

Аляксандр:


— На машыну часам даводзіцца траціць да паловы заробленых за месяц грошай. Шмат ідзе на набыццё паліва, нярэдка даводзіцца купляць запчасткі або якія-небудзь расходныя матэрыялы. Але адмовіцца ад аўтамабіля не магу, бо без яго — як без рук.

Віктар:


— Да вашага пытання нават не задумваўся, колькі маіх грошай ідзе на аўтамабіль. Але скажу адразу, што буду ездзіць на машыне, пакуль будзе мне «па кішэні»: без аўтамабіля мае даходы абавязкова знізяцца, а ў сям’і з’явяцца дадатковыя праблемы.

Мікалай:


— Мой аўтамабіль многа грошай не забірае, у асноўным траты звязаны з набыццём паліва. Абслугоўванне праводжу адзін раз на год. Таму нават пытанне не стаіць адмаўляцца ад «колаў». Ды і зручней так жыць, усюды паспяваць і дабірацца з камфортам.

Андрэй:


— Заробкаў мне хапае і на жыццё, і на тое, каб мець аўтамабіль. У выніку на машыну ідзе меншая частка майго бюджэту, у асноўным на набыццё паліва. А вось ездзіць даводзіцца многа. Увогуле лічу, што машыну трэба купляць толькі тады, калі можаш забяспечыць і сябе, і належнае ўтрыманне свайго транспарту.

Дар’я:


— Для мяне машына — гэта камфорт, а ад яго, нягледзячы на памеры выдаткаў, вельмі складана адмовіцца. Мы трацім грошы на рамонт кватэры, набыццё новай мэблі, каб было зручна жыць. Дык чаму трэба адмаўляцца ад машыны для эканоміі. А колькі грошай ідзе ў мяне на аўтамабіль, пакуль не падлічвала, бо не бачу ў гэтым сэнсу: на інтэнсіўнасць паездак гэта ўсё роўна не паўплывае.

Думкамі цікавіліся Алег СІДАРЭНКА, Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).