Суббота, 26 апреля 2025

Наш карэспандэнт пазнаёміла вучняў СШ №5 з гістарычнымі праектамі «раёнкі»

330

Загадчыца аддзела пісьмаў і грамадскай думкі «Раённых будняў» Ірына Сядова на мінулым тыдні сустрэлася са старшакласнікамі СШ № 5 г. Пружаны.

У школе прайшла класная гадзіна ў рамках праекта «Школа Актыўнага Грамадзяніна». Гутарка ішла пра Год гістарычнай памяці і тую работу, якую вядзе раённая газета, каб гэтая памяць перадавалася з пакалення ў пакаленне. Ірына Уладзіміраўна расказала пра найбольш знакавыя праекты нашай газеты, сярод якіх «Бацькаўшчына», тэматычныя старонкі, уласныя нарысы пра гісторыю і людзей Пружанскага раёна.

Акцэнт у гутарцы быў зроблены на фактах генацыду жыхароў Пружаншчыны ў гады Вялікай Айчыннай вайны, гісторыі спаленых вёсак на тэрыторыі раёна.

Школьнікі змаглі задаць госці свае пытанні.