Якім выдаўся чэрвень у электронных рэсурсах газеты? Якія з матэрыялаў часцей за ўсё чыталі вы, паважаныя падпісчыкі, што вам больш за ўсё спадабалася — у нашым традыцыйным аглядзе.
І спачатку гаворку будзем весці пра сайт www.budni.by. У чэрвені яго наведала амаль 13 тыс. карыстальнікаў. Самым праглядаемым матэрыялам стаў рэпартаж з агульнагарадскога выпускнога, правядзенне якога ўзнавілася ў Пружанах пасля некалькіх гадоў перапынку. Адзначым, што зрабілі мы на выпускным многа прыгожых фота. Калі раптам прапусцілі, завітайце на наш сайт.
На другім месцы — інтэрв’ю са старшынёй Беларускага геаграфічнага таварыства Аляксеем Яротавым наконт таго, што цікавага чакае пружанцаў на 590-годдзе. Увогуле, гэтая тэма зараз займае першыя радкі ТОПа навін жыхароў раёна, мяркуючы па нашай статыстыцы. Вось і на трэцім месцы па праглядах — навіна пра тое, што ў Пружаны прыязджала Святлана Бароўская і здымачная група праграмы «Добрай раніцы, Беларусь!». А на чацвёртым — паведамленне пра тое, што горад адзначыць 590-годдзе маштабным фестывалем «Пружаны Фэст». Замыкае пяцёрку самых папулярных матэрыялаў чэрвеня на сайце навіна пра святкаванне дня вёскі ў Клятным.
Калі мы загаварылі пра юбілей Пружан, то звернем увагу на Telegram-канал https://t.me/budniby. У ліку самых папулярных тут — фотафакты. Першы — гэта фота апошніх работ па стварэнні мурала на вуліцы Савецкай, 6, дзе на доме намалявана дзяўчына і адлюстравана прырода. Другі — з фотаздымкамі таго, што з’явілася ў горадзе напярэдадні 590-годдзя: арэляў каля будынка цэнтральнай раённай бібліятэкі і водараспыляльнай устаноўкі ў самым цэнтры Пружан. Больш за ўсё лайкаў сабраў пост з фота вуліцы Савецкай пасля вячэрняга дажджу 29 чэрвеня.
Аналагічная сітуацыя і ў Viber-канале. Тут больш за ўсё рэакцый, а менавіта 50, у паста з фотаздымкам аднаго з муралаў. Ну а далей па папулярнасці ідуць фотафакты з агульнагарадскога выпускнога.
Лідарам па колькасці рэакцый у нашай групе «Все новости города Пружаны на budni.by!» «УКантакце» (больш за 100 лайкаў) стаў пост з анонсам ранішняй праграмы са Святланай Бароўскай з Пружан. Ён жа лідзіруе ў Facebook. У «Аднакласніках» больш за 115 класаў сабраў гістарычна-партрэтны нарыс, прысвечаны 90-годдзю з дня асвячэння лыскаўскай Свята-Ражства-Багародзічнай царквы. Сапраўдны пост месяца ў Instagram — адзін з тых, што прысвечаны агульнагарадскому выпускному — больш за 600 лайкаў.
Раім не забывацца таксама пра наш YouTube-канал. На ім у чэрвені выйшлі два відэарэпартажы.
Першы прысвечаны 150-годдзю Свята-Петра-Паўлаўскай царквы ў Мокрым, другі расказвае пра стварэнне алеі драўляных скульптур у Пружанах. Дык вось ён набраў ужо больш за тысячу праглядаў, за што мы вельмі ўдзячны вам, дарагія падпісчыкі. Знайсці канал проста: у YouTube убівайце назву газеты «Раённыя будні» — і падпісвайцеся! Таксама як і на іншыя нашы электронныя рэсурсы. І, канечне, не забывайцеся пра друкаваную версію. Дарэчы, пра юбілей Пружан абавязкова раскажам і там, і там. Заставайцеся з намі!
Падрыхтаваў Уладзіслаў Шпарла