Среда, 6 ноября 2024

Насельнікі парка запрашаюць вас на цудоўнае рандэву!

830

Вось ужо на працягу 23 гадоў глабальная асацыяцыя BirdLife International  у першую суботу і нядзелю кастрычніка праводзіць Еўрапейскія дні назіранняў за птушкамі на нашым кантыненце. Штогод да традыцыйных мерапрыемстваў далучаецца і Беларусь. Сёлета выдатная нагода не проста пагуляць на свежым паветры, але і адчуць сябе часткай вялікай супольнасці аднадумцаў — аматараў птушак і дзікай прыроды з усёй Еўропы, – з’явілася і ў журналіста “раёнкі”.

syaredni-strakaty-dzyacel_izmen.razmer

Свае «птушыныя» адкрыцці ў гарадскім парку пружанцы рабілі з дапамогай членаў Заходне-Палескага рэгіянальнага аддзялення грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны» Дзяніса Табунова і Сяргея Сідарука. Яны завіталі да нас на вельмі кароткі прамежак часу (наперадзе спецыялістаў яшчэ чакалі даследаванні ў лясным масіве каля Залесся). Але нават за нейкія паўгадзіны мы паспелі выявіць дзясяткі птушак. Паслухалі  цудоўныя спевы і налюбаваліся іх звычкамі, амаль не адыходзячы ад палацыка.

syargej-sidaruk_izmen.razmer

sprava-dzyanis-tabuno%d1%9e_izmen.razmer

Практычна над галавой у нас рытмічна стукалі сірыйскі, вялікі і сярэдні стракатыя дзятлы (як паказаў эксперымент, апошні вельмі любіць фатаграфавацца ў профіль), перамяшчаліся па ствалах попаўзні і пішчухі, круціліся перад вачыма сінічкі і іншыя птушкі.

Кіраўнікі групы хутка знайшлі з насельнікамі парку агульную мову, стукалі па ствалах галінкамі, імітуючы барабанны дроб, уключалі гукавы электронны прыбор з запісам птушыных спеваў. Насельнікі парку падпявалі і так расчуліліся, што некаторыя з іх дазволілі разглядзець сябе зблізку і нават сфатаграфаваць.

Які ж прыгажун гэты стракаты дзяцел! На цемені цудоўная ярка-чырвоная шапачка, пераходзячая на патыліцы ў невялікі хахалок, шырокі чорны ланцужок, працягнуты ўздоўж бакавой частцы шыі ад вуха да грудзей, з невялікім адгалінаваннем на шчацэ ў бок дзюбы, размытае ружовае брушка, стракатыя крылцы – адна любата!

А якія цуды эквілібрыстыкі вырабляў попаўзень! У пошуках корму ён спрытна перамяшчаўся па ствалах і галінах дрэў уніз галавой. Пасля знаёмства з імі з упэўненасцю магу сказаць, што з гэтага часу буду глядзець на парк зусім іншымі вачыма і часцей задзіраць галаву.

popa%d1%9ezen_izmen.razmer

Увогуле сёлета ў нашай краіне  ГА «АПБ» арганізавала 48 падобных мерапрыемстваў, у якіх удзельнічалі звыш 2000 чалавек. Каардынатары  назіранняў падвялі папярэднія вынікі: адзначана амаль 40 тысяч птушак, якія жывуць, гняздуюцца, спяваюць побач з чалавекам. Прыемна, што сярод іх ёсць і насельнікі пружанскага парку.

АленаЗялевіч

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *