11-12 кастрычніка ў г. Маладзечна (Мінская вобласць) прайшоў IV Міжнародны творчы фестываль-конкурс «BalkOn-2023», сярод арганізатараў якога былі Маладзечанскі райвыканкам, грамадскае аб’яднанне «Беларускі саюз музычных дзеячаў» і іншыя арганізацыі.
На сцэне дзяржаўнай установы культуры «Цэнтралізаваная клубная сістэма Маладзечанскага раёна» ў розных намінацыях выступілі канкурсанты з усіх куткоў Беларусі, а таксама Расіі. Яны прадставілі вакальныя і харэаграфічныя нумары, тэатральныя пастаноўкі, модныя калекцыі, творы выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, фотаработы.
У фестывалі-конкурсе прыняў удзел і народны ансамбль танца «Спадчына» (кіраўнік Валянціна Іскаліева) Пружанскага гарадскога Палаца культуры. Пружанскія танцоры ўразілі спецыялістаў і гледачоў высокім узроўнем выканаўчага майстэрства, мастацкай выразнасцю нумара, артыстызмам і арыгінальнасцю.
Па рашэнні кампетэнтнага журы ансамбль «Спадчына» быў адзначаны дыпломам лаўрэата І ступені.
Віншуем! Жадаем новых творчых перамог!