Суббота, 13 декабря 2025

Напярэдадні прафесійнага свята лепшыя медработнікі атрымалі заслужаныя ўзнагароды

818

Сярод тых, хто быў адзначаны на абласным узроўні, ёсць прадстаўнікі Пружанскага раёна.

Грамату абласнога выканаўчага камітэта ўручылі намесніку галоўнага ўрача Пружанскай ЦРБ па медэкспертызе і рэабілітацыі Міхаілу Занькаўцу. Ва ўрачыстым мерапрыемстве прыняла ўдзел першы намеснік міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Алена Краткова.

А ўрач аддзялення хуткай меддапамогі Ніна Крац удастоена высокай прафсаюзнай узнагароды. На ўрачыстым мерапрыемстве ў Брэсце ёй быў уручаны нагрудны знак «За працу ў імя жыцця» Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя.

Адзначым, што нагрудны знак быў заснаваны летась. Яго ўручаюць медыкам, якія захоўваюць вернасць прафесіі і прытрымліваюцца высокага звання работніка аховы здароўя, самааддана працуюць і прыкладаюць усе намаганні для перамогі ў барацьбе за здароўе і жыццё пацыентаў, у тым ліку з COVID-19.

Уладзіслаў Шпарла. Фота Вольгі Вадзяновіч і прадастаўлена медыцынскімі работнікамі


Віншуем з узнагародай!

Пружанскі раённы выканаўчы камітэт вырашыў узнагародзіць Граматай райвыканкама:

за добрасумленную працу ў сістэме аховы здароўя, высокі прафесіяналізм, асабісты ўклад у аказанне медыцынскай дапамогі насельніцтву Пружанскага раёна і ў сувязі з прафесійным святам — Днём медыцынскага работніка:

ВАЛКАВЫЦКУЮ Тамару Мікалаеўну, загадчыцу Слабадскога ФАПа УАЗ «Пружанская ЦРБ»,
КАСАК Інэсу Тойваўну, урача-кардыёлага УАЗ «Пружанская ЦРБ»,
Крачко Паўла Пятровіча, урача-стаматолага-тэрапеўта (загадчыка) стаматалагічнага аддзялення УАЗ «Пружанская ЦРБ»,
СЕВАСЦЬЯНЧУК Ганну Анатольеўну, урача-акушэра-гінеколага УАЗ «Пружанская ЦРБ»,
ХАМЕТА Ірыну Сяргееўну, медыцынскую сястру-дыетолага УАЗ «Пружанская ЦРБ»;

за шматгадовую добрасумленную працу ў санітарна-эпідэміялагічнай службе Пружанскага раёна, высокі прафесіяналізм і ў сувязі з прафесійным святам — Днём медыцынскага работніка:

ЧАРНАГАЛАВУ Наталлю Яўгенаўну, фельчара-лабаранта мікрабіялагічнай лабараторыі лабараторнага аддзела ДУ «Пружанскі РЦГіЭ».

Прэзідыум Пружанскага раённага Савета дэпутатаў вырашыў узнагародзіць Ганаровай граматай Пружанскага раённага Савета дэпутатаў:

за плённую шматгадовую працу ў сістэме аховы здароўя і ў сувязі з прафесійным святам — Днём медыцынскага работніка

ТАРАСЕВІЧ Веру Сяргееўну, памочніка ўрача-эпідэміёлага ДУ «Пружанскі РЦГіЭ»;

за дасягнутыя поспехі ў справе паляпшэння і ўдасканалення аказання медыцынскай дапамогі насельніцтву раёна і ў сувязі з прафесійным святам — Днём медыцынскага работніка:

АРХУЦІКА Паўла Анатолье-віча, урача-анестэзіёлага-рэаніматолага аддзялення анестэзіялогіі і рэаніматалогіі УАЗ «Пружанская ЦРБ»,
КОЗЕЛ Святлану Уладзіміраўну, акушэрку акушэрскага аддзялення УАЗ «Пружанская ЦРБ»,
КАНАВАЛІК Ірыну Раманаўну, медыцынскую сястру па фізіятэрапіі Ружанскай гарадской бальніцы УАЗ «Пружанская ЦРБ».