Стаў вядомы графік правядзення першага этапу рэпетыцыйнага тэсціравання на базе СШ № 3 г. Пружаны.
Як расказала намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце ўстановы адукацыі Валянціна Каробка, усе тры дні рэпетыцыйных тэстаў выпадаюць на лістапад.
— Праводзіць РТ будзем, як заўсёды, па нядзелях. Так, ужо 13 лістапада запрашаем выпускнікоў школ праверыць веды па дзяржаўных мовах: беларускай і рускай. Праз тыдзень, 20 лістапада, адбудзецца тэсціраванне па матэматыцы, біялогіі, грамадазнаўстве і геаграфіі. Завершыцца першы этап 27 лістапада пробнымі тэстамі па замежных мовах, фізіцы, хіміі, сусветнай гісторыі і гісторыі Беларусі. Пачатак усіх іспытаў — у 10.00 гадзін, — паведаміла Валянціна Фёдараўна.
Пры гэтым яна дадала, што кошт праходжання РТ па адным прадмеце не змяніўся і па-ранейшаму складае 8 руб. 20 кап. Аплата ажыццяўляецца толькі праз сістэму «Разлік». Аплаціць удзел у РТ трэба абавязкова на працягу сутак пасля рэгістрацыі, інакш заяўка не прымаецца. Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на сайце школы school3.pruzhany.by.
Уладзіслаў Шпарла