Падчас свайго наведвання мемарыяльнага комплексу «Хатынь» Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў меркаванне пра зберажэнне памяці ўсімі пакаленнямі грамадзян. Каб дзеці і ўнукі нашы ведалі, колькі жыццяў пакладзена за вольнае і незалежнае жыццё нашай краіны.
«Трэба гэта захоўваць, а не зносіць помнікі, як гэта робяць ачумелыя ў нашых суседзяў», — акцэнтаваў ён увагу. І нагадаў, што пры вызваленні, напрыклад, Польшчы загінулі некалькі соцень тысяч савецкіх салдат, сярод якіх шмат было і беларусаў, а цяпер улады ў гэтай краіне топчуць памяць аб іх.
Але падкрэслю, што не толькі помнікі нам трэба падтрымліваць у належным выглядзе, але і клапаціцца пра людзей, ветэранаў, якія яшчэ жывуць побач.
У Год гістарычнай памяці беларускія праваахоўнікі праводзяць маштабную рэспубліканскую акцыю «Ніхто не забыты сваім калектывам», падчас якой увага надаецца ветэранам. Гэтыя людзі пакінулі значны след у рабоце органаў унутраных спраў, іх вопыт вельмі каштоўны для пераемнікаў.

Якраз у Дзень народнага адзінства дэлегацыя з супрацоўнікаў РАУС і актывістаў раённай ветэранскай арганізацыі наведалі і павіншавалі са святам маёраў міліцыі ў адстаўцы Мікалая Еўтуха і Васілія Хільковіча. І наведалі не з пустымі рукамі: Васілію Андрэевічу, заслужанаму ўчастковаму інспектару міліцыі МУС СССР была ўручана Ганаровая грамата абласнога савета ветэранаў, а Мікалаю Аляксеевічу — нагрудны знак «За мужнасць і любоў да Айчыны».
Юрый Неміровіч, намеснік начальніка РАУС