Першы этап VIII рэспубліканскага агляду-конкурсу прафесійнага майстэрства супрацоўнікаў кадравых падраздзяленняў органаў унутраных спраў прайшоў ва УУС аблвыканкама.

За званне лепшага змагаліся намеснікі начальнікаў па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні аддзелаў унутраных спраў гарадскіх і раённых выканаўчых камітэтаў. Да ўдзелу ў конкурсе былі дапушчаны супрацоўнікі, якія ўжо не першы год працуюць на пасадзе, добрасумленна выконваюць службовыя абавязкі, дасягнулі высокіх вынікаў у сваёй дзейнасці.
Намеснік начальніка Пружанскага РАУС падпалкоўнік міліцыі Юрый Неміровіч заняў у аглядзе-конкурсе другое месца.
Віншуем! Так трымаць!
Уладзіслаў Шпарла. Фота brest.mvd.gov.by