Першае пасяджэнне Маладзёжнага парламента пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь другога склікання прайшло ў сталіцы.

Пружанскі раён на мерапрыемстве прадставіла намеснік дырэктара ЦТДМ па вучэбна-выхаваўчай рабоце Ганна Андрусевіч.
Маладыя парламентарыі працавалі на працягу двух дзён. У першы прайшлі рабочыя сустрэчы маладзёжных парламентаў Беларусі. У другі пасяджэнне адбылося ў канферэнц-зале Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.
Адбыліся выбары новага кіраўніка маладзёжнага руху. Ім стаў Мікіта Рачылоўскі. Таксама абраны прэзідыум парламента.
Удзел у пасяджэнні прыняла і спікер Савета Рэспублікі Наталля Качанава. Прадстаўнікі моладзі маглі задаць ёй хвалюючыя пытанні, таксама Наталля Качанава ўручыла хлопцам і дзяўчатам знакі Маладзёжнага парламента.
Уладзіслаў Шпарла
