Як паведамялі ў мінулым нумары газеты, у Пружанах з рабочай паездкай была намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Наталля Гардзеенка, якая прымала ўдзел у рабоце пасяджэння райвыканкама, правяла выязны прыём грамадзян і юрыдычных асоб у Пружанскім участку паштовай сувязі Бярозаўскага рэгіянальнага вузла паштовай сувязі, прамую тэлефонную лінію.

Пасля прыёму Наталля Міхайлаўна расказала журналістам пра вынікі рабочай паездкі і новыя формы работы паштовай сувязі.
— Рабочая паездка ў Пружанскі раён была даволі насычанай. Акрамя ўдзелу ў пасяджэнні райвыканкама, у Пружанскім участку паштовай сувязі разгледзелі пытанні развіцця паштовай і электрасувязі. Падвялі ўнутраныя вынікі работы за мінулы год. Пабывалі ў аддзяленні ПС № 3 і сектары матарызаванай дастаўкі, сустрэліся і пагутарылі з калектывам, азнаёміліся з умовамі працы.
Што тычыцца развіцця сувязі і ўвядзення новых тэхналогій, формаў і спосабаў аказання паслуг паштовай сувязі насельніцтву, то ў гэтым напрамку актыўна ўкараняецца такая паслуга, як «мабільны паштальён». З дапамогай гаджатаў можна атрымаць паслугу ўжо не ў самім аддзяленні паштовай сувязі, а нават не выходзячы з дома.
Як зазначыла напрыканцы Наталля Міхайлаўна, кожная форма рэалізацыі сучаснай ідэі разглядаецца і прымяняецца на практыцы. Так дыктуе час.
Што тычыцца пытанняў, з якімі звярталіся да намесніка міністра, то была просьба для хутчэйшай устаноўкі оптавалаконнай лініі ў аграгарадку Лінова. Наталля Гардзеенка паабяцала паспрыяць хуткаму рашэнню гэтага пытання.
Падрыхтаваў Віктар Ільюшчанка