У Мураўскім сельскім Доме культуры шмат увагі надаецца далучэнню дзяцей і падлеткаў да спадчыны сваіх продкаў, інфармаванню пра гістарычнае мінулае.
Апошнія некалькі гадоў пры СДК працуе дзіцячае аматарскае аб‘яднанне «Муравушка», дзе юныя жыхары аграгарадка адраджаюць фальклорныя традыцыі.
Чарговым крокам работы СДК стала нядаўна адкрытая выстава, прысвечаная Году гістарычнай памяці, «Нам засталася спадчына». У фае ўстановы створаны інтэр‘ер сялянскай хаты з прадметамі побыту, прыладамі працы. Тут ёсць і нацыянальныя строі, калекцыя абрусаў і ручнікоў, узоры ткацтва і вышыўкі. Выстава чакае ўсіх жадаючых да 28 верасня (у час працы Дома культуры). Уваход бясплатны.
Ірына Сядова. Фота Кацярыны Масік