Рашэннем Пружанскага раённага выканаўчага камітэта ад 23 жніўня 2021 г. № 1556 вызначаны тэрыторыі, у межах якіх забаронена ўтрыманне свіней. Рашэнне было апублікавана ў нумары «Раённых будняў» за 1 верасня гг., але з нагоды яго паступаюць пытанні.

Нагадаем, што да тэрыторый, на якіх нельга ўтрымліваць свіней, адносяцца наступныя населеныя пункты:
-Белавусаўшчына, Вялікія Якавічы, Бузуны, Жадзены, Агароднікі, Парасляны і хутар Палінова Пружанскага сельсавета,
-Руднікі, Бельчыцы, Казлы, Ляжайка, Мокрае, Несцяркі, Сілічы, Клепачы, Замошша, Котра, Краснае, Кушлі, Ліхачы, Нямковічы, Пескі, Пасталова Мокраўскага сельсавета,
-Дабучын, Ражковічы Хараўскога сельсавета,
-Калазубы, Бор-Ліпы, Буцькі, Далкі, Вітараж, Загалічы, Еськаўцы, Каплі, Кавалі, Навасады, Паўлава, Перасадзічы, Юндзілы і хутар Мікіцічы Ружанскага сельсавета.
Гэтае рашэнне было падрыхтавана і прынята на падставе пункта 20 Ветэрынарна-санітарных правілаў утрымання прадукцыйных жывёл у асабістых дапаможных гаспадарках грамадзян і пункта 51 Ветэрынарна-санітарных правілаў гадоўлі свіней юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі, зацверджаных Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 жніўня 2013 г. № 758 «Аб дадатковых мерах па ліквідацыі і недапушчэнні распаўсюджання афрыканскай чумы свіней і іншых небяспечных захворванняў жывёл».
Мэтай прыняцця дадзенага рашэння з’яўляецца ўзмацненне біялагічнай абароны трох буйных свінагадоўчых комплексаў з праектнай магутнасцю больш за 12 тысяч галоў у год, з іх два свінагадоўчыя комплексы «Казлы» і «Клепачы» належаць адкрытаму акцыянернаму таварыству «Жураўлінае», адзін свінагадоўчы комплекс «Бор-Ліпы» — адкрытаму акцыянернаму таварыству «Ружаны-Агра».
Да ведама, артыкулам 16.28 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях для парушальнікаў патрабаванняў у вобласці ветэрынарнай дзейнасці прадугледжана адказнасць (накладанне штрафу ў памеры да трыццаці базавых велічынь).
Пратаколы па дадзеным артыкуле ўпаўнаважаны складаць органы дзяржаўнай ветэрынарнай службы.
Таццяна КАРЭТКА, намеснік начальніка раённай
ветэрынарнай станцыі