З 9 кастрычніка 2024 года начальнікам аддзела па адукацыі Пружанскага райвыканкама назначаны Аляксандр Канстанцінавіч Момлік.
Нарадзіўся Аляксандр Канстанцінавіч у горадзе Мінску 27 жніўня 1986 года. Скончыў УА «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна».
З 2008 года працоўную дзейнасць пачаў у гімназіі г. Пружаны ў якасці настаўніка фізікі і інфарматыкі. З 2013 па 2021 год Аляксандр Момлік — дырэктар гэтай жа навучальнай установы.
Да цяперашняга назначэння займаў пасаду начальніка аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Пружанскага райвыканкама.