З 11 кастрычніка бягучага года начальнікам аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Пружанскага райвыканкама назначана Таццяна Юр’еўна Гаманчук.

Таццяна Юр’еўна нарадзілася 21 мая 1984 года ў вёсцы Гарадняны Пружанскага раёна. У 1999 годзе паступіла ў Баранавіцкі дзяржаўны вышэйшы педагагічны каледж. Затым была вучоба ва УА «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт». Таксама адвучылася ў ДУА «Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі ў вобласці тэхналогій інфарматызацыі і кіравання» Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Працоўны шлях пачынала ў СШ № 5 г. Пружаны, дзе ў свой час займала пасады настаўніцы індывідуальнага дамашняга навучання, потым — сацыяльнага педагога. З 2008 года Таццяна Гаманчук працавала ў аддзеле па адукацыі Пружанскага райвыканкама. З 2014 па 2016 год працавала начальнікам аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама.
У апошні час Таццяна Юр’еўна з’яўлялася старшынёй Пружанскага раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў. З 2024 года навучаецца ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
