Ірына Уладзіміраўна ўпершыню была абрана дэпутатам раённага Савета дэпутатаў. Але работа з людзьмі для яе не новая.

— Накіраванне дзейнасці прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Пружанскім раёне, дзе я з’яўляюся дырэктарам, звязана з сацыяльнай абаронай насельніцтва. Сваю дэпутацкую работу планую будаваць менавіта ў гэтым накірунку.
Праз наша прадстаўніцтва праходзіць увесь узроставы склад жыхароў Пружаншчыны — ад дзяцей да пенсіянераў — тых, хто асабліва мае патрэбу ў дапамозе. Таму ўсе просьбы, якія будуць паступаць ад людзей, будуць пачуты і для іх вырашэння мы прыкладзем усе намаганні. Я не сумняваюся, што прынясу вялікую карысць маім выбаршчыкам.
Падрыхтаваў Віктар Ільюшчанка
Фота аўтара