Як паведаміў начальнік РАСК Максім Басак, за мінулы тыдзень супрацоўнікамі аддзела было ўзбуджана восем крымінальных спраў.
Жыхар горада Гомеля вырашыў выказаць пагарджанне да законаў краіны, у якой жыве. Маючы намер на зневажанне Дзяржаўнага сімвала Рэспублікі Беларусь, мужчына выняў з кранштэйна Дзяржаўны сцяг, замацаваны на фасадзе магазіна «Гарачы хлеб», размешчанага ў нашым райцэнтры. Пасля кінуў сцяг на асфальтаваную аўтастаянку каля вышэйназванай прадуктовай кропкі. Тым самым зняважліва аднёсся да Дзяржаўнага сімвала Рэспублікі Беларусь.
Цяпер грамадзяніна чакае да трох гадоў пазбаўлення волі.