Сутыкненне аўтамабіля і матацыкла адбылося вечарам 25 красавіка на вуліцы Пушкіна паблізу ад скрыжавання з вуліцай Чырвонаармейскай. Як было папярэдне ўстаноўлена, 48-гадовы жыхар горада сеў за руль матацыкла нецвярозым (2,6 праміле алкаголю ў крыві). Падчас руху ён на хуткасці дагнаў спадарожны аўтамабіль, парушыў бяспечную дыстанцыю і ўрэзаўся ў машыну ззаду. Ад удару матацыкліст пераляцеў праз аўто і атрымаў моцныя траўмы. Пашкоджанні атрымала і тэхніка. Усе абставіны здарэння зараз высвятляюцца інспектарамі Дзяржаўтаінспекцыі.
Сяргей Мышкевіч, старшы інспектар ДПС.