Нягледзячы на меры, што прымаюцца па забеспячэнні бяспекі дарожнага руху, абстаноўка на дарогах Брэсцкай вобласці і Пружанскага раёна прадаўжае заставацца складанай.
Аўтамабільны паток складаецца з самых розных аўтамабіляў, у якіх едуць розныя кіроўцы. І калі чалавек сеў за руль, то вадзіцелі, якія рухаюцца побач, павінны быць упэўнены, што іх суседзі маюць не галаслоўныя ўменні і навыкі паводзін на дарозе, а веды, замацаваныя на практыцы.
Паважаныя вадзіцелі! Няўхільна выконвайце ПДР і не падвяргайце небяспецы сябе і іншых удзельнікаў дарожнага руху.