Вторник, 8 октября 2024

На тэрыторыі Пружанскага раёна з 11.09.2024 па 18.09.2024 праходзіць комплекс дадатковых мер па папярэджанні цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў супраць жыцця і здароўя

338

У суседзяў часта бываюць сямейныя скандалы. Здараецца, што спрэчка дасягае такога запалу, што хочацца выклікаць міліцыю. Як дзейнічаць у падобных выпадках?

Адказвае старшы ўчастковы інспектар міліцыі Дзмітрый Казарэнка:
— Як сведчыць статыстыка бытавых злачынстваў, пачынаюцца яны часцей за ўсё з сямейных скандалаў. Бакі спрэчак спачатку выкарыстоўваюць словы, потым кулакі і здараецца, падручныя прадметы. З мэтай прафілактыкі падобных здарэнняў праваахоўнікі рэгулярна праводзяць комплексы дадатковых мер па папярэджанні цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў супраць жыцця і здароўя. Чарговае такое мерапрыемства праходзіць на тэрыторыі Пружанскага раёна па 18 верасня.

Аднак зазначу, што ў вызначаны перыяд міліцыянеры наведваюць тых, хто стаіць на ўліку, як сямейныя скандалісты. А ёсць і тыя, пра якіх мы яшчэ не ведаем. Таму раім пацярпелым, сваякам, а таксама іншым неабыякавым людзям паведамляць пра факты сямейнага насілля звяртацца ў праваахоўныя органы па тэлефонах 102 ці 4-13-25.

У дадатак у тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання працуюць псіхолаг, спецыялісты па сацыяльнай рабоце, якія дапамогуць разабрацца ў складанай жыццёвай сітуацыі. Да іх можна звярнуцца па тэл. 4-01-67 або па адрасе: г. Пружаны, вул. Кастрычніцкая, д. 104 А. Там жа аказваюцца паслугі часовага прытулку «Крызісны пакой», разам з якімі кругласутачна працуе даведачны тэлефон: +375(29)876-05-40.

Дапамогу ў гэтым накірунку аказваюць і пружанскія медыкі, асабліва ў выпадку фізічнага насілля. Яны прымаюць у цэнтральнай раённай бальніцы або па тэл. 103 ці 3-41-22.