Среда, 19 февраля 2025

На тэрыторыі Брэсцкай вобласці праходзіць дэкада «У мотасезон без парушэнняў!»

145

📋 У мэтах папярэджання і прафілактыкі ДТЗ з удзелам мотатранспарту з 0️⃣4️⃣ па 1️⃣4️⃣ красавіка на тэрыторыі Брэсцкай вобласці ДАІ праводзіць дэкаду «У мотасезон без парушэнняў!», накіраваную на своечасовае выяўленне і спыненне парушэнняў ПДР вадзіцелямі.

Кіроўцам двухколавага транспарта варта:

📍 кіраваць матацыклам у моташлеме і рухацца з уключаным блізкім святлом фар;

📍 абавязковыя своечасовая рэгістрацыя транспартных сродкаў і праходжанне дзяржаўнага тэхнічнага агляду.

❗️ Таксама недапушчальна садзіцца за руль мотатранспарту асобам, якія не маюць пасведчання кіроўцы адпаведнай кіроўчай катэгорыі. Акрамя таго, пры руху на матацыкле заўсёды трэба ацэньваць дарожную сітуацыю і выконваць усе дзеянні, неабходныя для гарантавання бяспекі.