Гістарычная памяць – не толькі просты ўспамін. Вельмі важна помніць і не дазваляць нікому забываць гісторыю і традыцыі свайго народа. Для паўнавартаснага развіцця будучага пакалення патрэбна захаванне і перадача перажытага досведу, назапашаных каштоўнасцяў, мадэляў паводзін, элементаў нацыянальна-культурнай спадчыны. Аддзел традыцыйнай культуры Пружанскага гарадскога Палаца культуры паспяхова працуе ў гэтым кірунку.

Кіраўнікі гурткоў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Палаца культуры Віталь Раманоўскі, Вера Волчык, Святлана Тагіева праводзяць для навучэнцаў школ горада і раёна інфармацыйна-пазнавальныя экскурсіі «Сакрэты майстроў» у студыях дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Керамікі душа жывая» ў ганчарнай майстэрні, майстар-класы па традыцыйных рамёс-твах: «Роспіс па шкле», «Мастацкі роспіс па дрэве», «Пляценне з саломкі», «Лепка з гліны», «Ткацтва». Гэта цікава і карысна не толькі дзецям, але і дарослым.
Нядаўна ганчарную майстэрню наведала дэлегацыя педагогаў з г. Бяроза, якія мелі магчымасць дакрануцца да самабытнай культуры нашай гістарычнай радзімы. Атрыманыя веды будуць спрыяць захаванню і прасоўванню яе на бярозаўскай зямлі. У выставачнай зале майстэрні госці азнаёміліся з экспазіцыяй «Гісторыя і традыцыі», на якой прадстаўлены ўзоры ганчарнага рамяства, што дэман-струюць традыцыйны напрамак.

Канечне, не заўсёды хапае вольнага часу і навыкаў, каб дома разам з дзецьмі зрабіць уласную творчую работу сваімі рукамі. Таму майстры Пружанскага гарадскога Палаца культуры запрашаюць усіх жадаючых на сямейныя майстар-класы, дзе кожны зможа падрыхтаваць індывідуальны непаўторны падарунак ці зрабіць калектыўны сувенір да навагодніх свят. Праводзяцца майстар-класы па суботах у 10 і 12 гадзін. Папярэдне тэлефануйце па нумары 2-06-48.
Вольга Гардзейчык