Воскресенье, 6 октября 2024

На сходзе актыву Пружанскага раёна падвялі вынікі, абмеркавалі перспектывы і ўручылі ўзнагароды (+многа фота)

1 157

Сход актыву Пружанскага раёна прайшоў напярэдадні ў гарадскім Палацы культуры.

Да яго пачатку для ўдзельнікаў падрыхтавалі выставу, на якой былі прадстаўлены магчымасці вытворцаў Пружаншчыны. Гэта харчовая прадукцыя, паслугі ў сферы турызму, абутак і інш.

На сходзе прысутнічалі кіраўнікі раённых службаў, структурных падраздзяленняў райвыканкама, прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый, абласнога, раённага, сельскіх Саветаў дэпутатаў, старшыні сельвыканкамаў, старасты населеных пунктаў і інш.

Па выніках працы мінулага года былі ўручаны дыпломы і ўзнагароды.

Падрабязней пра работу сходу чытайце ў бліжэйшых нумарах «Раённых будняў».

Фотаальбомы са сходу актыву: https://vk.com/albums-23306785 і https://ok.ru/budni/album/956433433736