Увечары 16 лістапада на рэйках побач з перонам чыгуначнай станцыі Аранчыцы быў знойдзены траўміраваны жыхар раёна. Мяркуецца, што 32-гадовы мужчына ў нецвярозым стане ішоў побач з краем платформы і ўпаў літаральна пад колы праходзячага цягніка. У выніку наезду пацярпеламу ампуціравала нагу і зараз ён знаходзіцца ў рэанімацыі.
Алег Сідарэнка.