Суббота, 18 мая 2024

На спаборніцтвы па плаванні запрасіў Водны палац у Дзень бацькі (+фота)

242

Нішто так не аб’ядноўвае сям’ю, як час, праведзены разам. Вось і ў новае свята — Дзень бацькі — Водны палац і РФСК «Мухавец» запрасілі дзяцей і іх бацькоў на спаборніцтвы па плаванні.

Паўдзельнічаць у іх заявілася 45 хлопчыкаў і дзяўчынак 2012-2016 гадоў нараджэння. Іх чакала дыстанцыя ў 25 метраў. Патрабаванняў да стылю плавання не было, кожны ўдзельнік мог выбраць свой.

Адкрылі турнір дзяўчынкі. Тры заплывы ў іх выкананні былі хуткімі і цікавымі, але, што адметна, абсалютна ўсе пераможцы выявіліся па выніках апошняга. Трэцяй з часам 16,87 секунды стала Ганна Мацвяйчук, другое месца ў спаборніцтвах заняла Ангеліна Фісюк, якая пераадолела дваццаціпяціметроўку за 15,71 секунды. Абсалютнай пераможцай турніру (і тут сумненняў наконт выніку не ўзнікала) стала Арыядна Варыцкая з вынікам у 15,71 секунды.

Куды больш інтрыгуючымі былі спаборніцтвы сярод хлопчыкаў. Пяць заплываў, напоўненых дзёрзкасцю і жаданнем быць першым. Узнагароды заслужана атрымала тройка лепшых. Такім чынам, бронзавым прызёрам гэтых спаборніцтваў стаў Андрэй Масік — хлопец праплыў дыстанцыю за 17,73 секунды. Узнагарода за другое месца была ўручана Канстанціну Панасевічу (17,52 секунды). І, нарэшце, залаты медаль і абсалютную перамогу ў «разборках» сярод хлопчыкаў святкаваў Мікалай Шчарбітаў: 17,08 секунды спатрэбілася яму, каб праплыць 25 м вольным стылем.

Усе пераможцы атрымалі медалі і ўзнагароды ад арганізатараў спаборніцтваў.

Сваіх дзетак на трыбунах у гэтую суботнюю раніцу падтрымлівалі мамы і таты, дзядулі і бабулі. Яны, можна сказаць, са сваім дзіцём ці ўнукам таксама пераадольвалі гэтыя 25 метраў, няхай сабе проста назіраючы за тым, як хлопчык або дзяўчынка імкнецца стаць пераможцам.

РФСК «Мухавец» і ДЮСШ № 2 спадзяюцца, што ў наступным годзе спаборніцтвы стануць менавіта сямейнымі, а мамы і таты, якія сёлета падтрымлівалі дзетак, праплывуць дыстанцыю разам з імі. Мы ж з задавальненнем раскажам пра іх на старонках «Раённых будняў».

Уладзіслаў Шпарла. Фота аўтара

Глядзіце фотаальбомы: https://vk.com/album-23306785_298450711 і https://ok.ru/budni/album/969778165384