У мінулую нядзелю работнікі сферы культуры адзначылі сваё прафесійнае свята.
З нагоды чаго ў пятніцу ў Палацы культуры прайшло ўрачыстае мерапрыемства, на якое сабраліся таленавітыя работнікі, ветэраны працы, для якіх прафесія культработніка — усё жыццё. Павіншаваць людзей мастацтва з іх прафесійным святам прыйшлі ганаровыя госці, прадстаўнікі мясцовых органаў улады, упраўлення культуры, а таксама юныя таленты.
Са словамі віншаванняў да ўсіх прысутных звярнуўся старшыня райвыканкама Міхаіл Грышкевіч, які ўручыў ганаровыя граматы лепшым работнікам сферы.
Да слоў віншаванняў далучыўся старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Кудравец і ўручыў ганаровыя граматы найлепшым работнікам сферы.
За добрасумленную працу, дасягнутыя поспехі ў справе захавання і развіцця культуры, у сувязі з прафесійным святам, а таксама за супрацоўніцтва з прафсаюзам начальнік аддзела культуры Канстанцін Панімаш, а таксама старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Святлана Карповіч адзначылі лепшых работнікаў культуры ганаровымі ўзнагародамі.
На заканчэнне святочнай праграмы музычныя нумары ўсім удзельнікам мерапрыемства падарылі творчыя калектывы раёна.
Ірына Велясевіч
Фота Кацярыны Масік
Многа фота: https://vk.com/album-23306785_304490399 і https://ok.ru/budni/album/984158676104