У Следчым камітэце
— Як паведамляе в.а.намесніка начальніка РАСК А.М.Марчук, за мінулы тыдзень было ўзбуджана 8 крымінальных спраў.
— Весела адзначылі Каляды двое жыхароў в.Каплі, пра што стала вядома і праваахоўным органам. Яны запрасілі на сумеснае распіццё спіртных напояў знаёмага, нідзе не працуючага жыхара в.Долкі. Пасля выпітага гаспадары ўспомнілі пра доўг госця і патрабавалі вярнуць яго. З-за таго, што ў апошняга не аказалася грошай, яны вырашылі прымусіць яго адпрацаваць. А каб не збег, то прыкавалі ланцугом да печкі. У такім стане пацярпелы правёў ноч, аб чым і паведаміў праваахоўнікам. У дачыненні да двух грамадзян узбуджана крымінальная справа па арт.183 (незаконнае пазбаўленне волі) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, згодна з якой ім пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі.