Суббота, 15 марта 2025

На Пружаншчыне прайшоў аўтапрабег па месцах баявой славы

537

Напярэдадні святкавання 77-й гадавіны Вялікай Перамогі ў раёне прайшоў аўтапрабег па месцах баявой славы і пахаванняў нашых землякоў, арганізаваны грамадскім аб’яднаннем ДТСААФ.

Да кожнага помніка на маршруце ўдзельнікі акцыі ўскладвалі вянкі. Да кароткіх мітынгаў нярэдка далучаліся і мясцовыя жыхары, некаторыя з якіх дзяліліся ўспамінамі пра сваіх родных.

Больш фота ў нашым альбоме ў Аднакласніках https://ok.ru/budni/album/940263478408

Алег Сідарэнка
Фота Кацярыны Масік.