Здарэнне адбылося днём 22 ліпеня на палетку ААТ «Жураўлінае» каля в.Мокрае.

Падчас уборкі збожжа адбылося ўзгаранне пожні на ўчастку плошчай менш за гектар. Агнём знішчаны раслінныя астаткі.
Узгаранне, ад якога не было ўрону ні тэхніцы, ні людзям, ні пасевам, аператыўна ліквідавана.
Алег Сідарэнка.
