На мінулым тыдні ў пастку першага лёду на возеры Паперня трапіла ласіха. На лёд яе выгналі з лесу паляўнічыя сабакі. Па замёрзлым вадаёме жывёла не змагла рухацца. Небараку заўважылі мясцовыя рыбакі, якія паведамілі пра гэта галоўнаму паляўніцтвазнаўцу раённага падраздзялення «Беларускае таварыства паляўнічых і рыба-ловаў» Д.В.Пракопчыку. Дзмітрый Вячаслававіч тэрмінова выехаў на месца здарэння, дзе аператыўна арганізаваў дапамогу жывёле. Разам з рыбакамі пры дапамозе падручных сродкаў выратавання яны выцягнулі ласіху на бераг, пасля чаго тая самастойна пабегла ў лес.