Понедельник, 21 апреля 2025

На палігоне «Ружанскі» завяршыўся другі этап падрыхтоўкі да сумеснага стратэгічнага вучэння «Захад-2021»

288

На працягу амаль двух тыдняў — з 23 сакавіка па 2 красавіка — на 210 авіяцыйным палігоне «Ружанскі» праходзілі тактычныя вучэнні падраздзяленнямі 38-й асобнай дэсантна-штурмавой брыгады.


Як расказаў намеснік начальніка палігона па ідэалагічнай рабоце Сяргей Паўлаў, пад Ружанамі вайскоўцы правялі баявыя стрэльбы са стралковай зброі, узбраення БТР, мінамётаў, а таксама вялі агонь з борта верталёта штурмавой авіяцыі. Акрамя таго, у ходзе тактычных вучэнняў пытанні ўзаемадзеяння адпрацавалі падраздзяленні сіл спецаперацый, авіяцыі і радыёэлектроннай барацьбы пры іх сумесным баявым прымяненні.
Вучэнні на «Ружанскім» правялі ў рамках другога этапу падрыхтоўкі да маючага адбыцца сумеснага стратэгічнага вучэння «Захад-2021».
Марына Вакульская.