Воскресенье, 6 октября 2024

На наступным тыдні ў Пружанскім раёне правядуць прафілактычныя мерапрыемствы ў жыллёвым фондзе

281

З 22 па 26 лістапада ў Пружанскім раёне будуць праводзіцца прафілактычныя мерапрыемствы.

Яны ахопяць тэрыторыі Хараўскога, Шаняўскога і Пружанскага сельскіх саветаў.

Мерапрыемствы накіраваныя на папярэджанне пажараў і гібелі людзей на іх. Домаўладанні грамадзян будзе наведваць выязная камісія ў складзе Пружанскага райвыканкама. Пружанскага РАНС, Пружанскага РАУС, устаноў адукацыі, УАЗ «Пружанская ЦРБ», ДУ «Пружанскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва».

Асаблівая ўвага будзе ўдзяляцца адзінокім, адзінокапражываючым пажылым грамадзянам, інвалідам 1,2 непрацоўных груп, шматдзетным сем’ям і сем’ям, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.

Пружанскі РАНС