
Ні для каго не сакрэт, што вытворчасць малака, мяса — прыярытэтны напрамак Пружаншчыны. Не, мы не скідваем з чашы вагаў раслінаводства. Без добрых кармоў і ураджайнасці збожжавых, жывёлагадоўля не будзе існаваць. Тут у нас таксама свае дасягненні і перадавікі.
Быць лідарам у вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі — і пачэсна, і адказна. Таму ў нас вельмі цэняцца сапраўдныя спецыялісты гэтай галіны, якія сваёй працай уносяць вялікі ўклад у скарбонку не толькі раёна, але і краіны ў цэлым. Аб гэтым казалі на цырымоніі ўшанавання.
Як паведамілі вядучыя свята, у той дзень у зале сабраліся аператары машыннага даення, жывёлаводы, брыгадзіры малочна-таварных фермаў і комплексаў, заатэхнікі, ветэрынарныя ўрачы, тэхнікі-асемянатары. Ганаровымі гасцямі свята таксама сталі: старшыня райвыканкама Міхаіл Грышкевіч, яго першы намеснік, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Сяргей Глушко, старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Брэсцкага аблвыканкама Анатолій Шчуплянкоў, выканаўчы дырэктар Брэсцкага абласнога аграпрамысловага саюза Сяргей Ашмянцаў, намеснік старшыні Брэсцкага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Аляксандр Бараноўскі.
Са словамі віншавання і пажадання дабрабыту да прысутных звярнуўся Міхаіл Грышкевіч. Міхаіл Міхайлавіч уручыў дыпломы за дасягненні высокіх паказчыкаў па вытворчасці і рэалізацыі малака за 2024 год сярод сельгасарганізацый раёна.
Сярод малочна-таварных фермаў з беспрывязным утрыманнем буйной рагатай жывёлы і даеннем у даільных залах першае месца заняў калектыў малочна-таварнай фермы «Вялікае Сяло № 1» ААТ «Велікасельскае Агра», другое — МТК «Клепачы»
ААТ «Жураўлінае», трэцяе —МТК «Калядзічы 1100»
ААТ «Агра-Калядзічы».
Сярод МТФ с прывязным утрыманнем пагалоўя і даеннем у малакапровад узнагароджаны калектыў МТФ «Мурава» ААТ «Мурава».
Сярод галоўных заатэхнікаў узнагароду з рук Міхаіла Грышкевіча атрымаў Іосіф Захарка з ААТ «Агра-Калядзічы»; сярод галоўных ветэрынарных урачоў — Наталля Іванова з ААТ «Велікасельскае Агра»; сярод заатэхнікаў-селекцыянераў — Алена Янучок з ААТ «Жураўлінае»; сярод брыгадзіраў МТФ — Дзмітрый Петруковіч з МТК «Бярэзніца» ААТ «Ружаны-Агра»; сярод аператараў па штучным асемяненні БРЖ —Святлана Шмыгоўская з МТК «Шані» ААТ «Шані-аграпрадукт»; сярод аператараў па штучным асемяненні свіней — Сяргей Чарніцкі з ААТ «Жураўлінае».
Затым на сцэну для ўзнагароджання былі запрошаны звёны МТК «Стараволя» ААТ «Велікасельскае Агра» ў складзе: Ларысы Мельнік, Аксаны Неміровіч, Руслана Неміровіча, Вольгі Пахар, Галіны Сямашка, Ірыны Суботы, Наталлі Трафімчук, Міхаіла Басака, Яўгенія Суботы, Валянціны Шчарбук, Вікторыі Бірук (першае месца); МТК «Клепачы» ААТ «Жураўлінае» ў складзе: Наталлі Карпеш, Святланы Ерамейка, Святланы Каралькевіч, Кацярыны Лепчанка (другое месца); МТК «Гарадзечна» ААТ «Шані-аграпрадукт» у складзе: Галіны Мікалаеўны і Галіны Адамаўны Пахачук, Людмілы Кот, Эльвіры Якуты, Валянціны Солдак, Вікторыі Навіцкай (трэцяе месца).
Узнагароды таксама ўручалі Сяргей Ашмянцаў, Аляксандр Бараноўскі, Сяргей Глушко, Васіль Севасцьянчык, Вольга Зубкова.
На працягу ўрачыстага ўшанавання свае музычныя віншаванні дарылі творчыя калектывы Кляпацкага Дома культуры.
Мы жадаем нашым паважаным флагманам жывёлагадоўчай галіны аграпрамысловага комплексу Пружанскага раёна дабрабыту, высокіх дасягненняў у працы, здароўя і шчасця!
Віктар Ільюшчанка.
Фота Руслана Басака
