У Пружанах 1 чэрвеня, у Дзень аховы дзяцей, прайшло ўжо традыцыйнае раённае свята дзіцячай творчасці «Лесвіца поспеху».
Сёлета гэта была тэатралізаваная пастаноўка «Падарожжа ў краіну Творчасці». Хлапчукі і дзяўчынкі разам з любімымі героямі Мінні Маўсам, Зебрай у клетачку і Губкай Бобам здзейснілі займальнае «падарожжа» на казачным цягніку, якое суправаджалася гульнямі, віктарынамі і танцавальнымі паўзамі.
Дзіцячыя калектывы раёна падтрымалі свята сваімі лепшымі творчымі нумарамі.
Мадэльная школа для дзяцей і падлеткаў «Подыум-kids» прадэманстравала новыя калекцыі школьнага і падлеткавага адзення.
А ўдзельнікі і кіраўнікі дзіцячых студый і калектываў атрымалі ўзнагароды за актыўны ўдзел у раённым свяце дзіцячай творчасці.
Гэты дзень напоўніў дзяцей і дарослых яркімі і вясёлымі эмоцыямі. Выдатны пачатак летніх канікул.
Вольга Вадзяновіч. Фота Кацярыны Масік
Фотаальбом з мерапрыемства тут: https://vk.com/album-23306785_284338353