На беразе гарадскога возера ў Пружанах прайшлі турніры па пляжным валейболе і футболе.
У спаборніцтвах валейбалістаў па кругавой сістэме за перамогу змагалася шэсць каманд: «Дрым Цім», «РВК», «Міля», «Лінова», «Уран», «Дубы». Каманда «Лінова» (Андрэй Жук, Алег Ліцкевіч) не пакінула шанцаў сапернікам, атрымаўшы пяць перамог у пяці сустрэчах.
Другое месца занялі валейбалісты «Дрым Цім» (Раман Самасюк, Вадзім Лапука), якія саступілі з лікам 1:2 толькі «Лінова». Замкнулі тройку мацнейшых валейбалісты «Мілі» (Іван Кавальчук, Аляксандр Марчук), якія пацярпелі два паражэнні.
У турніры футбалістаў брала ўдзел пяць каманд: «Дрым Цім», «РАУС», «Лінова», «Леганез», «Арыён». Аднолькавую колькасць ачкоў, па 12, набралі адразу дзве каманды: «Дрым Цім» і «РАУС». Паколькі ў вочнай сустрэчы «Дрым Цім» перамагла «РАУС» з лікам 3:2, то і стала пераможцам турніру. Трэцяе месца засталося за футбалістамі «Лінова». Больш за іншых, 18 мячоў, забілі футбалісты каманды «Лінова», а вось на рахунку «Арыёна» ўсяго толькі пяць узяццяў варот саперніка. Дарэчы, апошнія і прапусцілі больш за іншых — 32 мячы.
Пераможцы турніраў узнагароджаны кубкамі і граматамі РФСК «Мухавец».
Кацярына Максімчук, дырэктар РФСК «Мухавец».