У сувязі з пачаткам навучальнага года з 25 жніўня па 5 верасня ў рэспубліцы пройдзе спецыяльнае комплекснае мерапрыемства МУС «Увага – дзеці!»
Прафілактычная акцыя заклікана павысіць узровень адказнасці бацькоў і вадзіцеляў, прыцягнуць усеагульную ўвагу да праблемы бяспекі дзяцей. З гэтай мэтай у светлы час сутак транспартныя сродкі павінны рухацца з уключаным блізкім святлом фар або дзённымі хадавымі агнямі.
Запланаваны шэраг мерапрыемстваў для дзяцей і падлеткаў. Асаблівая ўвага будзе засяроджана на правядзенні тлумачальнай работы з дарослымі. Напярэдадні навучальнага года міліцыянеры наведаюць працоўныя калектывы, растлумачаць прычыны і наступствы ДТЗ з удзелам дзяцей, нагадаюць аб правілах бяспечнай перавозкі непаўналетніх і аб адказнасці за парушэнні ПДР.
У сувязі з масавым вяртаннем дзяцей з месцаў адпачынку ДАІ заклікае вадзіцеляў быць вельмі ўважлівымі пры руху ў дварах і праездзе пешаходных пераходаў. Вельмі важна зрабіць бяспечнай перавозку маленькіх пасажыраў і выкарыстоўваць дзіцячыя аўтакрэслы.
З пачатку года на дарогах краіны загінулі 11 і атрымалі траўмы 266 непаўналетніх, большая іх частка – пасажыры.
Беражыце дзяцей, будзьце прыкладам правільных і бяспечных паводзін на дарозе і ў транспарце!
Па інфармацыі МУС Беларусі