Як зазначыў старшыня райвыканкама Міхаіл Грышкевіч, значныя для развіцця эканомікі раёна.
На павестку дня пасяджэння райвыканкама былі вынесены пытанні: «Аб выніках работы галіны жывёлагадоўлі ў сельскагаспадарчых арганізацыях Пружанскага раёна за першае паўгоддзе 2025 года», «Аб рабоце адкрытага акцыянернага таварыства «Рамбуд» г. Пружаны па павышэнні якасці будаўніцтва і выкананні вытворчых паказчыкаў», «Аб выкананні нарматываў дзяржаўных сацыяльных стандартаў абслугоўвання насельніцтва і якасці аказання паслуг на тэрыторыі Пружанскага раёна».
Па першым пытанні з дакладам выступіў першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванню Сяргей Глушко, які падрабязна ахарактарызаваў работу жывёлагадоўчай галіны за паўгоддзе. Работа ўсіх кіраўнікоў сельскагаспадарчых арганізацый, упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванню райвыканкама, установы «Пружанская раённая ветэрынарная станцыя», РСУП «Брэстплемпрадпрыемства» філіяла «Племянная станцыя па Пружанскаму раёну» па арганізацыі работы па ўзнаўленні статка, захаванасці буйной рагатай жывёлы і прыняцці дадатковых мер па ўдасканаленні племянной работы прызнана недастатковай. Кіраўнікам шэрагу сельгаспрадпрыемстваў раёна было ўказана на пэўныя недахопы ў рабоце па сваіх напрамках. Дадзены заданні забяспечыць дзейнасць жывёлагадоўчай галіны АПК раёна па павелічэнні вытворчасці прадукцыі, зніжэнні страт БРЖ. Заслухалі тлумачэнні некаторых кіраўнікоў гаспадарак аб дзеяннях па выпраўленні сітуацыі ў жывёлагадоўлі.
Па другім пытанні выступіў дырэктар ААТ «Рамбуд» Аляксандр Апалейчук. У праекце рашэння па агучанаму пытанню было зазначана, што на працягу паўгоддзя таварыствам забяспечана бясстратная работа, выкананы ключавыя паказчыкі эфектыўнасці работы гаспадарчых таварыстваў, больш чым на 50% акцый якіх належыць раёну. Знізіўся ўзровень выдаткаў на вытворчасць і рэалізацыю тавараў, работ (паслуг) у памеры 2%. Тэмп росту інвестыцый у асноўны капітал склаў 102%. Работа ААТ «Рамбуд» па павышэнні якасці будаўніцтва і выкананні вытворчых паказчыкаў у 2024 годзе і за студзень-май 2025 года прызнана здавальняючай, але патрабуе далейшага ўдасканалення.
Па трэцім пытанні выступіў начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Віталій Матвіенка. Забеспячэнне сацыяльнымі стандартамі, а яшчэ больш якасць іх — тэма даволі шырокая. Таму больш падрабязней раскрыем яе ў наступным нумары газеты.
Віктар Ільюшчанка
