Суббота, 12 октября 2024

На чарговым пасяджэнні райвыканкама разгледзелі актуальныя пытанні, а таксама ўручылі ўзнагароды

630

Чарговае пасяджэнне райвыканкама, якое праходзіла 5 кастрычніка, пачалося з прыемных узнагарод.

Былі падведзены вынікі раённага агляду-конкурсу на лепшае добраўпарадкаванне, санітарны стан і кветкавае афармленне тэрыторый Пружанскага раёна. Вынікі абвясціў начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Аляксандр Бушук, а старшыня Пружанскага райвыканкама Міхаіл Грышкевіч уручыў узнагароды.


Так у намінацыі «Лепшая арганізацыя сельскагаспадарчай галіны» першае месца заняло ААТ «Ружаны-Агра», на другім — ААТ «Жураўлінае» і трэцім — ААТ «Пружанскі райаграсэрвіс». У намінацыі «Лепшае аддзяленне банка, лепшая арганізацыя прамысловасці, будаўніцтва, транспарту, сувязі, энергетыкі, гандлю і сферы паслуг, лясной і жыллёва-камунальнай гаспадаркі» на першым месцы ДУБП «Пружанская ПМК-21», на другім — КУВП «Камунальнік», на трэцім — Пружанскае раённае спажывецкае таварыства. У намінацыі «Лепшая ўстанова сацыяльнай сферы, лепшы дзяржаўны орган» пераможцы размеркаваліся наступным чынам: першае месца – ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Пружаны імя ЧБВА», другое — ДУА «Дзіцячы сад № 3 г. Пружаны» і трэцяе — ДУА «Слабадская сярэдняя школа». Намінацыя «Лепшая прыдамавая тэрыторыя аднакватэрнага жылога дома» вызначыла наступных пераможцаў: першае месца заняла Алена Аблавушка, другое — Валерый Жыеўскі, трэцяе — Мікалай Жыеўскі.


Таксама дыпломам I ступені быў узнагароджаны філіял ДЭУ-25 РУП «Брэстаўтадар» за перамогу ў абласным аглядзе-конкурсе.


Граматамі за высокі прафесіяналізм і ўмелае кіраўніцтва, праяўленыя пры выкананні мабілізацыйных мерапрыемстваў у 2023 годзе, былі ўдастоены дырэктар філіяла «Аўтамабільны парк № 11 г. Пружаны» ААТ «Брэстаблаўтатранс» Анатолій Вакульчык і дырэктар ААТ «Агра-Калядзічы» Сяргей Субота. Узнагароды ўручыў ваенны камісар Пружанскага раёна Кірыл Шаўчэнка.

На разгляд пасяджэння райвыканкама былі вынесены пытанні «Аб гатоўнасці народнагаспадарчага комплексу раёна да работы ў асенне-зімовы перыяд 2023-2024 года», «Аб праведзенай рабоце па прафілактыцы крадзяжоў на прадпрыемствах усіх форм уласнасці на тэрыторыі Пружанскага раёна». З дакладамі па іх выступілі адпаведна начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Аляксандр Бушук і начальнік РАУС Пружанскага райвыканкама Ігар Амельянчук. З інфармацыяй «Аб парушэнні заканадаўства аб ваенна-транспартным абавязку і прадстаўленні Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь Міністэрству абароны Рэспублікі Беларусь» выступіў ваенны камісар Пружанскага раёна Кірыл Шаўчэнка. Па разгледжаных пытаннях былі прыняты адпаведныя рашэнні.

Віктар Ільюшчанка. Фота Кацярыны Масік