Воскресенье, 18 января 2026

На базе УА «Пружанскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж» упершыню прайшоў раённы конкурс «Лепшы вадзіцель школьнага аўтобуса Брэсцкай вобласці — 2025»

647

Дзеці — гэта наша шчасце і будучыня, мы ж жывём для іх. Таму і па-вінны ўсебакова іх аберагаць. Такой жа думкі прытрымліваюцца і ў аддзеле па адукацыі райвыканкама, ДУ «Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арга-нізацый Пружанскага раёна», супрацоўнікі ДАІ райаддзела ўнутраных спраў і райкам прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, якія выступілі арганізатарамі дадзенага конкурсу.

І не так проста тут было атрымаць перамогу. Вадзіцелі дэманстравалі журы наяўнасць у аўтобусах матэрыялу па прафілактыцы дзіцячага траўматызму на дарогах. Канечне, не абышлося і без рашэння білетаў па ПДР. Давялося і майстэрства ў ва-джэнні паказаць.

Наступіў час і вынікі падвесці, з васьмі чалавек выбраць лепшых, самых віртуозных. На трэцяй прыступцы п’едэстала апынуўся вадзі-цель з ДУА «СШ № 3 г. Пружаны» Уладзімір Карэтка, другое месца за Андрэем Люкевічам з Мокраўскай СШ. А «золата» заваяваў Яўген Раўнейка (Хараўская СШ). Яму і давядзецца адстойваць гонар раёна на абласным конкурсе, які адбудзецца 27 чэрвеня бягучага года на базе Брэсцкай абласной арганізацыйнай структуры ДТСААФ.


Вадзім Раўнейка
Фота Кацярыны Масік