Кажуць, што подзвіг — гэта выпраўленне чужых памылак. Гэта пацвярджаюць і пружанскія пажарныя, якім даводзіцца выпраўляць небяспечныя для жыцця памылкі, выцягваючы людзей з агню або пашкоджаных машын. Летась у такіх аперацыях давялося паўдзельнічаць гэтым работнікам МНС.
У прыватнасці, вадзіцелі Вячаслаў Бірук і Міхаіл Бура (здымак 1) неаднаразова прымалі ўдзел у ратаванні параненых з аўтамабіляў, якія трапілі ў складаныя аварыі. А вось вадзіцель Віктар Рэчыц і старшы інструктар Сяргей Пятрань (здымак 2) вынеслі з агню пацярпелых.

І няма розніцы, колькі адслужыў кожны выратавальнік — 3 або 30 гадоў. Навічок або прафесіянал, як адзін, заступаючы на баявое дзяжурства, гатовы ў любую мінуту аказаць дапамогу, змагацца з агнём або смела пераадольваць вогненную стыхію, каб ратаваць жыцці.
